Беларуская Служба

Урад Польшчы плануе стварыць фонд падтрымкі футбола

05.12.2022 18:12
Згаданае пытанне абмяркоўвалі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і прадстаўнікі Польскага футбольнага саюзу.
FIFA World Cup 2022 - Round of 16 France vs Poland.       .  -
FIFA World Cup 2022 - Round of 16 France vs Poland. Польская нацыянальная зборная на Чэмпіянаце ў Катары. Справа - капітан каманды Роберт Левандоўскі PAP/EPA/Friedemann Vogel

Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер паведаміў, што ўрад краіны плануе стварыць фонд падтрымкі польскага футбола. Паводле слоў кіраўніка прэс-службы Кабінету міністраў, сродкі з гэтага фонду будуць выкарыстаныя, у прыватнасці, для падрыхтоўкі маладых футбалістаў, будаўніцтва футбольнай інфраструктуры і развіцця новых тэхналогій у гэтым відзе спорту.

Пётр Мюлер паведаміў, што згаданае пытанне абмяркоўвалі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і прадстаўнікі Польскага футбольнага саюзу.

вс