Беларуская Служба

Прэм'ер: Сілезія застанецца прамысловым сэрцам Польшчы

07.12.2022 15:11
Пры гэтым польскі прэмʼер падкрэсліў, што здабыча карысных выкапняў па-ранейшаму застаецца ключавым элементам энергетычнай бяспекі Польшчы.
Premier Mateusz Morawiecki: Polska jest w sercu Europy, chce być w sercu Europy i chce, żeby Europa liczyła się w świecie
Premier Mateusz Morawiecki: Polska jest w sercu Europy, chce być w sercu Europy i chce, żeby Europa liczyła się w świecie PAP/Marcin Obara

Сілезія і надалей будзе прамысловым сэрцам Польшчы, заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік урада ў горадзе Забжэ прыняў удзел у сустрэчы «Еўрапейскія фонды для Сілезіі». Палітык паведаміў, што сродкі з еўрапейскіх і нацыянальных праграм будуць бесперапынна паступаць у гэты рэгіён. Паводле Матэвуша Маравецкага, Сілезія патрабуе зменаў, каб стаць цэнтрам сучаснай прамысловасці:

-Дзеля гэтага патрэбная новыя дарогі, сучасная інфраструктура, новая чыгунка, новыя ЛЭП і г.д. Менавіта тут будзе новае прамысловае сэрца Польшчы. Мы прытрымліваемся такой філасофіі, што ў працэсе ўсіх зменаў менавіта чалавек павінен быць пастаўлены ў цэнтральнае месца. Мы будзем гэтага прытрымлівацца.

Пры гэтым польскі прэмʼер падкрэсліў, што здабыча карысных выкапняў па-ранейшаму застаецца ключавым элементам энергетычнай бяспекі Польшчы. Кіраўнік урада падзякаваў шахцёрам за іх адданую працу.

iar/эж

У Польшчы беспрацоўе на ўзроўні 5,1%

29.11.2022 14:56
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец кастрычніка склала 796 тысяч чалавек

Індэкс PMI для польскай прамысловасці ў лістападзе склаў 43,4 пункта

06.12.2022 08:02
Агульны вобраз прамысловага сектара на падставе індэксу PMI – адмоўны, кажа эканамістка Уршуля Крыньска.