Следчыя ўстанавілі, што міжнароднай групоўкай кантрабандыстаў па перавозцы нелегальных мігрантаў кіруюць двое мужчын на мянушку «Абу Но» і «Палестынец».
Абодва жывуць у Германіі і вярбуюць іракцаў, палякаў, украінцаў і беларусаў. Злачынцы арганізоўвалі перавозку іракцаў, сірыйцаў і палестынцаў, якія нелегальна перасякалі польска-беларускую мяжу.
Усяго ў працэсе дастаўкі мігрантаў да мяжы з Германіяй было задзейнічана 51 чалавек.
У Люблінскім аддзяленні Нацыянальнай пракуратуры затрыманаму прад'явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. На дадзены момант у следства ўжо 23 падазраваныя.
Учора з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 158 чалавек. 32 грамадзяне Камеруна, Кот-д'Івуара, Емена, Сірыі і Егіпта незаконна перасеклі раку Свіслач на ўчастках, якія ахоўваюцца пагранзаставамі ў Баброўніках, Крынках і Міхалове. За дапамогу ў перасячэнні мяжы затрыманы грамадзянін Украіны.
ПР/юл