Міністр замежных спраў Збігнеў Рау пачаў трохдзённы візіт у Вашынгтон. У пятніцу кіраўнік польскай дыпламатыі сустрэнецца з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам. Ён таксама паразмаўляе з амерыканскімі кангрэсменамі і возьме ўдзел у прэстыжнай канферэнцыі Аспенскага інстытута.
Міністр Збігнеў Рау пачаў свой візіт у Вашынгтон з сустрэчы з сустаршынём Хельсінскай камісіі ЗША Стывэнам Коэнам і кангрэсменам Адысанам «Джо» Ўілсанам.
У чацвер ён возьме ўдзел у Вашынгтонскім форуме па бяспецы ў Аспене ў панэлі пад назвай «Зіма наступіла: абарона і бяспека Еўропы ў ваенны час». Затым ён сустрэнецца з іншымі прадстаўнікамі Кангрэса: членам Палаты прадстаўнікоў Майклам Тэрнерам, сенатарам Марка Рубіё і сустаршынямі Хельсінскай камісіі сенатарам Бенджамінам Кардзінам.
Фінальным пунктам візіту міністра замежных спраў у Вашынгтон стане запланаваная на пятніцу сустрэча з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
У праграме кароткія заявы для прэсы абодвух кіраўнікоў дыпламатыі і канферэнцыя Збігнева Рау для польскіх СМІ.
ПР/юл