Беларуская Служба

Польшча плануе павысіць узровень ядзернай энергіі да 20%

08.12.2022 18:23
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Масква падкрэсліла, што Польшча ніколі не была ў такой прасунутай фазе праекту развіцця ядзернай энергетыкі, як сёння.
Фото ілюстраційне Foto: Pxhere/domena publiczna

У Варшаве эксперты з усяго свету абмяркоўваюць фінансаванне ядзерных праектаў. Мерапрыемства было арганізавана Агенцтвам па ядзернай энергіі пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Падчас міжнароднай канферэнцыі па фінансаванні ядзерных інвестыцыя, міністр заявіла, што Польшча мае намер мець прынамсі 20 працэнтаў ядзернай энергетыкі ў сваім энергетычным балансе.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў, міністр Ганна Масква паведаміла, што Польшча ўжо абрала тэхналогію для будаўніцтва АЭС і цяпер чакае атрымання неабходных дазволаў. «Мы вельмі настроеныя на тое, каб атамная энергетыка складала прынамсі 20 працэнтаў польскага энергетычнага балансу», — сказала чыноўніца. 

Міністр клімату дадала, што праблемы ў галіне ядзернай энергетыкі стаяць не толькі перад Польшчай, але і перад іншымі краінамі, таму неабходнае супрацоўніцтва ў галіне чалавечых рэсурсаў, тэхналогій і ланцугоў паставак, а таксама ў фінансавым вымярэнні. «Калі мы гаворым аб пабудове фінансавай мадэлі, мы гаворым аб пабудове вельмі добрых адносін і вельмі добрай мадэлі, якая складаецца з інстытутаў, адданых праекту на працягу многіх гадоў. Гэта не проста будаўніцтва аб'екта, для якога нехта будзе браць грошы, а аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве і размеркаванні рызыкі», — адзначыла яна.

На пачатку лістапада Савет міністраў прыняў пастанову аб будаўніцтве АЭС у Польшчы. Першы з іх будзе пабудаваны па тэхналогіі AP1000 амерыканскай кампаніі Westinghouse у Памераніі. Другую АЭС пабудуе карэйскі кансорцыум KHNP.

ПР/юл