Беларуская Служба

Колькасць вайскоўцаў Войскаў тэрытарыяльнай абароны перавысіла 36 тысяч чалавек

20.12.2022 11:26
Войскі тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца пятым відам Узброеных Сіл Польшчы.
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак PAP/Marcin Obara

У мінулыя выхадныя колькасць вайскоўцаў Войскаў тэрытарыяльнай абароны перавысіла 36 тысяч чалавек. Павелічэнне колькасці добраахвотнікаў, якія жадаюць уступіць у шэрагі тэрытарыялаў, яскрава сведчыць пра неабходнасць развіцця фарміравання – інфармуе прэс-сакратар ВТА, маёр Вітольд Сура.

Больш за пяць гадоў жаўнеры фарміравання аказваюць дапамогу мясцовым жыхарам. Па меры развіцця фарміравання расце і давер да яго салдат.

Паводле даследаванняў CBOS, цяпер больш за дзве траціны (67 працэнтаў) дарослых палякаў станоўча ацэньваюць ВТА. Іх удзел у антыкрызісных акцыях, аперацыях супраць кавіду, а таксама дзейнасць і падтрымку іншых службаў на беларускай мяжы ўплываюць на павышэнне даверу.

Пасля Новага года пачнецца далейшая базавая падрыхтоўка добраахвотнікаў у рамках праекта Канікулы з ВТА.

Войскі тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца пятым відам Узброеных Сіл пасля Сухапутных войскаў, ВПС, ВМС і войскаў спецыяльнага прызначэння. Яны былі створаны 1 студзеня 2017 года. Фарміраванне пастаянна развіваецца, цяпер вайскоўцы трэніруюцца ў складзе васямнаццаці брыгад тэрытарыяльнай абароны.

ав

Польшча прыступіла да мадэрнізацыі бронетанкавых войск і ракетнай артылерыі (ФОТА + ВІДЭА)

08.12.2022 17:09
Асноўным экспарцёрам вайсковай тэхнікі і ўзбраення ў Польшчу становіцца Паўднёвая Карэя: толькі за РСЗА Варшава заплаціць 6 млрд долараў ЗША.