Кампанія падкрэслівае, што цалкам гатовая да такой сітуацыі, і пастаўкі на яе НПЗ могуць ажыццяўляцца выключна марскім шляхам. Такім чынам, прыпыненне паставак па нафтапрводзе «Дружба» не паўплывае на забеспячэнне польскіх кліентаў прадукцыяй кампаніі, у тым ліку бензінам і дызельным палівам, дадалі ў кампаніі Orlen.
З пачатку лютага, пасля заканчэння кантракту з «Раснафтай», пастаўкі расійскай нафты пакрывалі толькі каля 10% патрэбы Польшчы ў гэтай сыравіне і гэта былі толькі трубаправодныя пастаўкі, на якія не былі ўведзены міжнародныя санкцыі.
Кампанія Orlen адмовілася ад імпарту сырой нафты морам і гатовага паліва з Расіі з пачаткам вайны ва Украіне, гэта значыць значна раней, чым было ўведзенае эмбарга ЭЗ на гэты від паставак.
У цяперашні час імпарт сыравіны Orlen заснаваны на пастаўках нафты з Паўночнага мора, Заходняй Афрыкі, Міжземнаморскага басейна, а таксама Персідскага і Мексіканскага заліваў. Важным партнёрам канцэрна з'яўляецца Saudi Aramco, з якой Orlen заключыў стратэгічны кантракт на пастаўку нафты ў 2022 годзе.
Польскі нафтавы канцэрн Orlen мае кантракт на пастаўку нафты з расійскай кампаніяй «Татнафта», які павінен быў дзейнічаць да канца 2024 года.
iar/эж