Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў лютым выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 18,4 працэнта, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні. Гэта самы высокі паказчык са снежня 1996 года. У той жа час гэта было менш за чаканні і прагнозы банка.
Пётр Буяк з PKO BP ацаніў, што ў лютым Польшча хутчэй за ўсё перажыла пік інфляцыі. «Можна з вялікай упэўненасцю сказаць, што люты адзначыўся пікам інфляцыі ў бягучым цыкле і з сакавіка мы ўбачым відавочнае запаволенне росту коштаў», – дадаў галоўны эканаміст PKO BP.
Ён адзначыў, што на зніжэнне інфляцыі будзе ўплываць разварот негатыўных цэнавых шокаў на сельскагаспадарчым і энергетычным рынках. «Застаецца пытанне пра сярэднетэрміновую перспектыву інфляцыі. Тут моц польскай эканомікі і рынку працы можа выклікаць пэўныя праблемы з далейшым зніжэннем інфляцыі і яе вяртаннем да мэты па інфляцыі ў 2,5 працэнта», – адзначыў эканаміст.
Пётр Буяк растлумачыў, што пры захаванні добрай сітуацыі на рынку працы і захаванні рэкордна нізкага ўзроўню беспрацоўя можна чакаць моцны ціск на павышэнне заробкаў, што абцяжарыць барацьбу з інфляцыяй у бліжэйшыя кварталы.
IAR / вх