Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грамадзяне Ірана і Самалі, а таксама іншыя, спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Беларусі

02.07.2023 09:14
Двое суданцаў пераплылі памежную раку.
Польская памежніца на ахове мяжы з БеларуссюFoto: фота: Twitter/StZaryn

Учора 187 чалавек спрабавалі нелегальна перакрочыць мяжу з Беларусі ў Польшчу. Гэта былі, у прыватнасці, грамадзяне Ірана і Самалі. 45 з іх вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, убачыўшы супрацоўнікаў польскіх службаў.

На ўчастку патрулявання супрацоўнікамі памежнай заставы ў Пласках двое грамадзян Судана перасеклі памежную раку Ваўкушанка. У сваю чаргу на ўчастку патрулявання супрацоўнікамі памежнай заставы ў Дубічах Царкоўных быў затрыманы ўкраінец, які перавозіў пяцярых грамадзян Эфіопіі.

IAR/нг