Беларуская Служба

67% жыхароў польскай гміны, дзе плануецца пабудаваць першую ў краіне АЭС, падтрымліваюць яе ўзвядзенне

27.01.2024 12:07
Эксплуатацыя першага блоку АЭС запланаваная на 2033 год.
 .
Атамная электрастанцыя. Ілюстрацыйны здымак mareksaroch.cz/ Shutterstock

67% жыхароў польскай гміны Хачэва (Choczewo), дзе плануецца пабудаваць першую ў краіне атамную электрастанцыю, падтрымліваюць яе ўзвядзенне, вынікае з апытання грамадскай думкі, праведзенага сацыялагічнай лабараторыяй PBS.

Пры гэтым ажно 81% насельнікаў гміны лічаць, што развіццё атамнай энергетыкі ў Польшчы гарантуе энергетычную бяспеку краіне.

88% жыхароў Паморскага ваяводства, у якім размешчаная гміна Хачэва, падтрымліваюць будаўніцтва АЭС у іх рэгіёне.

Узвядзенне першай польскай АЭС пачнецца ў 2026 годзе. Плануецца пабудаваць тры энергаблокі. Тэхналогію запэўніць амерыканскі канцэрн Westinghouse. Эксплуатацыя першага блоку АЭС запланаваная на 2033 год.

Гміна Хачэва з цэнтрам у аднайменнай вёсцы знаходзіцца ў Паморскім ваяводстве ў 17 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора.

Гміна - найменшая тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ў Польшчы.
 вс