Беларуская Служба

Група дзяцей з Херсонскай вобласці правядзе ў Польшчы два месяцы

01.02.2024 07:04
Улады Херсонскай вобласці на поўдні Украіны паведамілі, што група з 38 дзяцей і васьмі дарослых з Херсонскай вобласці, якія перажылі расійскую акупацыю ў 2022 годзе, адправілася ў Польшчу на два месяцы. Паездка мае на мэце дапамагчы мясцовым жыхарам «адарвацца ад ваенных будняў».
  ,      ,   ,   .
Дзеці з Херсона, а таксама з некалькіх бліжэйшых гарадоў, такіх як Чарнабаеўка, Кісялёўка і Белазерка.Фота: t.me/khersonskaODA

Музеі, помнікі архітэктуры, цудоўныя замкі, тэрмальныя басейны – гэта толькі частка забаў, якія будуць чакаць дзяцей у Польшчы. (...) Бо гэтыя дзеці перажылі акупацыю, іх дамы былі пашкоджаныя або разбураныя. Некаторыя з іх страцілі сваіх блізкіх, таму ім вельмі патрэбныя станоўчыя эмоцыі. Але самае галоўнае, каб дзеці заставаліся ў бяспечным месцы», – падкрэслілі ў адміністрацыі Херсонскай вобласці.

Як дадаецца, паездка стала магчымай дзякуючы падтрымцы ўкраінскага дабрачыннага фонду «Аджалык» і УП «Укрзалізниця».

Заходняя частка Херсонскай вобласці, размешчаная на правым (заходнім) беразе Дняпра, уключаючы Херсон, з лістапада 2022 года кантралюецца ўкраінскім бокам. Землі на ўсходнім беразе ракі знаходзяцца пад расійскай акупацыяй. Войскі агрэсара рэгулярна абстрэльваюць грамадзянскія аб'екты ў Херсоне і ваколіцах.

PAP/вх