Беларуская Служба

Кіраўнік дыпламатыі ЕС наведаў Польшчу перад паездкай ва Украіну

05.02.2024 11:01
У другой палове дня Жазэп Барэль сустрэнецца з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Кіраўнік дыпламатыі ЕС наведаў Польшчу перад паездкай ва Украіну. У другой палове дня Жазэп Барэль сустрэнецца з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. У мінулыя выхадныя абодва палітыкі ўдзельнічалі ў нефармальнай сустрэчы міністраў у Бруселі. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:

- Наконт Украіны няма ніякіх сумневаў – пасля таго, як ЕС дамовіўся аб фінансавым пакеце ў 50 мільярдаў еўра да 2027 года, час на ЗША. «Прэзідэнт Пуцін зноў пераканаецца, што ён няправільна зразумеў псіхалогію дэмакратыі», – заявіў у Бруселі міністр Радаслаў Сікорскі. У сваю чаргу, кіраўнік дыпламатыі ЕС мабілізаваў еўрапейскія краіны на павелічэнне паставак ваеннай тэхнікі.

Што тычыцца авіяўдараў ЗША па асобных аб'ектах у Іраку і Сірыі, то міністр Сікорскі сказаў, што яны былі наступствам дзеянняў тэрарыстычных груповак, падтрымліваных Іранам. Жазэп Барэль, у сваю чаргу, выказаў заклапочанасць. «Кожная атака спрыяе эскалацыі, дастаткова іскры, каб выклікаць выбух», – перасцерагаў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Авіяўдары ЗША па абʼектах у Іраку і Сірыі былі нанесеныя ў адказ на атаку тэрарыстаў, якіх падтрымлівае Іран, на базу ў Іарданіі, у выніку якой загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў.

IAR/аз

Пашырэнне эканамічных адносін – галоўная мэта турнэ польскага прэзідэнта па краінах Усходняй Афрыкі

05.02.2024 10:05
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі наведаюць тры афрыканскія краіны: Кенію, Руанду і Танзанію.