Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС: Я за стварэнне еўрапейскай арміі

15.02.2024 14:30
Паводле кіраўніка польскага МЗС, Еўрасаюз павінен распараджацца, як мінімум, адной моцнай брыгадай.
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі PAP/EPA/Piotr Nowak

Міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі заявіў у эфіры TVP Info, што падтрымлівае стварэнне еўрапейскай арміі, аднак адзначыў, што аддае перавагу тэрміну «еўрапейская абарона».

Паводле кіраўніка польскага МЗС, Еўрасаюз павінен распараджацца, як мінімум, адной моцнай брыгадай. «Я нават аднойчы назваў гэта еўрапейскім легіёнам», – сказаў Радаслаў Сікорскі.

Палітык паясніў, што магчымая еўрапейская брыгада павінна падтрымліваць, а не замяняць войскі асобных краінаў Еўрасаюза ці амерыканскія войскі ў Еўропе, разгорнутыя ў рамках НАТА. Паводле яго, згаданая ідэя сустрэлася з падтрымкай у ЗША.
Міністр замежных справаў таксама выказаўся за як мага буйны еўрапейскі бюджэт на абарону.

«Ён меў складаць 12 мільярдаў еўра. Да гэтай пары мы выдаткавалі з яго сем мільярдаў еўра, а патрабуем у гэтым годзе пяць мільярдаў. Гэтыя грошы можна было б выкарыстоўваць для фінансавання закупак і ўзмацнення еўрапейскага патэнцыялу, акрамя нацыянальных армій», – паясніў кіраўнік польскага МЗС.

IAR/аз

Эстонія прапануе, каб кожны хаўруснік штогод ахвяраваў 0,25 працэнта свайго ВУП на ваенную падтрымку Украіны

15.02.2024 08:01
Між іншым, пра гэта гаворка ішла падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Эстоніі ў Варшаве.