Большасць беларускіх кампаній працуюць у сферы паслуг: гандаль, транспартна-лагістычныя, будаўнічыя і ІТ-тэхналогіі. У ІТ-сферы кампаніі з беларускім капіталам лідзіруюць па ўзроўню занятасці і даходах, піша Puls Biznesu.
Кіраўнік Беларускага бізнес-цэнтра, які з 2022 года дзейнічае пры Асацыяцыі прадпрымальнікаў і працадаўцаў, Дзмітрый Данільчук адзначае, што дыяспара прадпрымальнікаў з Беларусі – самая вялікая ў Польшчы.
– Па ацэнках, гэта 150–250 тысяч беларусаў, якія жывуць у Польшчы, і 5 988 кампаній з беларускім капіталам у лістападзе 2023 года, – кажа Данільчук.
Краіна беларускіх стартапаў
Паводле слоў Дзмітрыя Данільчука, большасць кампаній беларускай дыяспары працуюць у сферы паслуг — гандлі, транспарце і лагістыцы, будаўніцтве і IT.
– Хоць па колькасці ІТ-кампаній яна і чацвёртая, але па колькасці занятых і даходах яна лідзіруе, – адзначае Данільчук.
Падлікі паказваюць, што ў 20 найбуйнейшых беларускіх ІТ-кампаніях, якія год таму пераехалі ў Польшчу, працавала 12,5 тыс. чалавек. У некаторых з іх у Польшчы было больш за палову ўсіх супрацоўнікаў. Польшча – любімая краіна беларусаў у замежжы. У 2020-22 гадах яе абралі 64% з выехаўшых беларусаў падчас апошняй хвалі міграцыі, у той час як Літву выбралі 21%, а Украіну – 15%.
122 тысячы Беларусаў ў ZUS
Са спасылкай на справаздачу, падрыхтаваную Беларускім бізнэс-цэнтрам, беларускім аналітычным цэнтрам BEROC і фондам Конрада Адэнаўэр, гаворыцца, што 122 тыс. беларусаў зарэгістраваныя ў ZUS (дадзеныя на сярэдзіну 2023 года). Яны складаюць 10,2 працэнта ад усіх замежнікаў у Польшчы.
PR24.pl/PAP/вх