Беларуская Служба

Пачынае працу следчая камісія па справе праслухоўвання палітыкаў

19.02.2024 14:43
Камісія таксама павінна вызначыць, ці было выкарыстанне сістэмы «Pegasus» супраць канкрэтных асобаў законным.
.
. PAP/Tomasz Gzell

У Сейме праходзіць першае паседжанне камісіі, члены якой павінны даследаваць, як шпіёнскае праграмнае забеспячэнне «Pegasus» выкарыстоўвалі польскі ўрад, спецслужбы, паліцыя, пракуратура і падатковая інспекцыя.

Старшыня камітэта дэпутат Магдалена Срока заявіла, што напачатку камітэт хоча вызначыць, якія магчымасці назірання дае сістэма «Pegasus» сваім карыстальнікам. У ходзе працы камісія таксама вызначыць, супраць каго выкарыстоўвалася праграмнае забеспячэнне.

Камісія таксама павінна вызначыць, ці было выкарыстанне сістэмы «Pegasus» супраць канкрэтных асобаў законным, і ці былі пры выкарыстанні гэтай сістэмы перададзеныя замежным службам дзяржавы сакрэтныя дадзеныя.

Гаворка пра перыяд з 16 лістапада 2020 года па 20 лістапада 2023 года.

ав