На наступным тыдні Еўрапейская камісія здыме блакаду з 137 мільярдаў еўра сродкаў ЕС для Польшчы на посткавідную падтрымку. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам у Варшаве заявіла, што гэта вынік таго, што польскі ўрад пачаў працэс аднаўлення вяршэнства права. Яна адзначыла, што на яе зрабілі вялікае ўражанне польскія намаганні і што рэформы прынясуць карысць палякам ды Еўропе.
- Зыходзячы з рэформаў, якія вы пачалі, і колькасці неадкладных крокаў, якія вы зрабілі ў напрамку незалежнасці судовай сістэмы, у мяне ёсць добрыя навіны. На наступным тыдні Камісія прыме рашэнні аб фондах, якія ў цяперашні час заблакаваныя для Польшчы. Да 137 мільярдаў еўра будуць вызваленыя з фондаў ЕС (Next Generation EU і Fund Coherence)».
У сустрэчы з прэмʼер-міністрам Дональдам Тускам таксама прыняў удзел прэмʼер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кро. Бельгія ўзначальвае Еўрапейскі саюз у гэтым паўгоддзі. Кіраўнік бельгійскага ўрада таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Анджэем Дудам.
IAR/нг