Віноўнік учарашняга ДТЗ у Шчэціне быў пацыентам псіхіятрычнай лякарні, паведамілі паліцыянты. Нагадваем, у выніку трагічнага здарэння пацярпелі 20 чалавек. Кіроўца ўцёк з месца ДТЗ і пазней быў затрыманы.
Намеснік каменданта паліцыі ў Шчэціне Марэк Яштал падкрэсліў на прэс-канферэнцыі, што падзея не была тэрактам.
Заходнепаморскі ваявода Адам Рудаўскі паведаміў, што пацярпелымі ва ўчарашняй серыі аварый у Шчэціне з’яўляюцца людзі ва ўзросце ад пяці да шасцідзесяці двух гадоў. Два чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане, чацвёра – у цяжкім. Сярод пацярпелых шасцёра грамадзян Украіны.
Аўтамабілем кіраваў 33-гадовы жыхар Шчэціна, які, паводле папярэдніх высноваў пракуратуры, чатыры гады знаходзіцца на псіхіятрычным лячэнні.
Нагадваем, учора пасля 15-й гадзіны на плошчы Родла ў Шчэціне кіроўца легкавога аўтамабіля Форд уехаў у групу пешаходаў. Там пацярпелі 15 чалавек. Затым, спрабуючы ўцячы з месца здарэння, сутыкнуўся з трыма іншымі аўтамабілямі. У гэтым інцыдэнце пацярпелі чатыры чалавекі. Сёння ў бальніцу звярнуўся яшчэ адзін чалавек.
IAR/аз