Кампанія Deloitte сумесна з ААН прааналізавала ўплыў, які ўкраінскія ўцекачы аказваюць на эканоміку Польшчы.
Паводле дадзеных, па стане на кастрычнік 2023 г. у Польшчы пражывала каля 1 мільёна украінскіх бежанцаў (957 тыс. чалавек). У асноўным гэта жанчыны (41 працэнт) і дзеці (40 працэнтаў). У амаль палове ўсіх хатніх гаспадарак бежанцаў быў чалавек з хранічным захворваннем, у амаль 10% сем'яў - асоба з інваліднасцю. Больш за трэць усіх хатніх гаспадарак бежанцаў у Польшчы - толькі з адным з бацькоў, больш за 20% сем'яў мелі ў складзе пажылых людзей. Кожная дзясятая хатняя гаспадарка ўцекачоў ад вайны складалася выключна з пенсіянераў.
Пры гэтым цяпер у Польшчы працуюць 225-350 тысяч бежанцаў з Украіны. Іх інтэграцыю ў польскую эканоміку аблягчыў высокі ўзровень адукацыі і вялікая колькасць вакансій у Польшчы.
Згодна з вынікамі апытання 2023 года, 20% украінскіх бежанцаў зараблялі менш за 3000 злотых, 41% зараблялі ад 3000 да 6000 злотых, 12% зараблялі больш за 6000 злотых.
У цэлым даходы дзяржавы (ВУП) выраслі на 0,8-1,1 працэнта ў 2022 годзе і на 1,05-1,45 працэнта ў 2023 годзе.
У грашовым эквіваленце гэта складае 10,1-13,7 мільярдаў злотых у 2022 годзе і 14,7-19,9 мільярдаў злотых у 2023 годзе.
«Калі ацэнкі дзяржаўных расходаў на бежанцаў у 15 мільярдаў злотых у 2022 годзе і 5 мільярдаў злотых у 2023 годзе дакладныя, можна заключыць, што яны былі больш чым кампенсаваны дадатковымі падатковымі паступленнямі. У доўгатэрміновай перспектыве бежанцы павінны павялічыць гадавы дзяржаўны даход на каля 0,85 -1,3%», – гаворыцца ў справаздачы.
юл