Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы наведае штаб-кватэру НАТА ў Бруселі

14.03.2024 08:15
Прэзідэнт Анджэй Дуда працягвае перамовы аб міжнароднай бяспецы ў рамках Паўночнаатлантычнага альянса.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Leszek Szymański

Пасля візіту ў ЗША польскі прэзідэнт сустрэнецца ў Брусэлі з Генеральным сакратаром Альянсу Енсам Столтэнбэргам.

- Я буду ў Бруселі, у штаб-кватэры НАТА, сустрэнуся з Енсам Столтэнбергам, мы будзем размаўляць пра бяспеку НАТА, я буду абапірацца на размовы, што правёў у ЗША ў Кангрэсе ды з прэзідэнтам Джо Байдэнам.

У ЗША Анджэй Дуда выступіў з прапановай павялічыць выдаткі на абарону ўсім краінам Альянсу. Новы парог на ўзроўні ўсяго НАТА павінен быць не 2, а 3 адсоткі ВУП.

Падчас свайго візіту ў Белы дом прэзідэнт сцвярджаў, што ў цяперашні час, улічваючы пагрозу з боку Расіі, сітуацыя зусім іншая, чым 10 гадоў таму, калі НАТА паставіла мэту ў 2 працэнты. На дадзены момант толькі крыху больш за палову з 32 краін Альянсу дасягнулі мэты ў 2 працэнты.

Падчас візіту  прэзідэнт таксама казаў пра неабходнасць далейшага ўмацавання ўсходняга флангу NATO. Сустрэча з Енсам Столтэнбергам праходзіць у рамках непасрэднай падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту Альянса ў Вашынгтоне.

ПР/юл