Ён прызнаў сваю віну. Высветлілася, што раней ён быў судзімы, у тым ліку за крадзяжы і перакуп крадзеных рэчаў.
Восенню 2007 года ў Сепятніцы (Падкарпацкае ваяводства) неўстаноўлены злачынец пранік у гаспадарчую пабудову, адкуль выкраў ланцуговую пілу, трымер, электрапілу, газонакасілку, берушы. Агульная сума стратаў склала амаль 5 тысяч злотых, – паведаміў у пятніцу прэс-афіцэр паліцыі Даніель Лелька.
«Функцыянеры агледзелі і сабралі сляды, у тым ліку адбіткі пальцаў. Апыталі відавочцаў і шукалі магчымых злачынцаў. На жаль, тады праведзеныя мерапрыемствы не дазволілі ўстанавіць асобу, якая ўчыніла дадзенае злачынства. Справа была спыненая», – расказаў прэс-афіцэр.
Летась паліцыя атрымала інфармацыю з крыміналістычнай лабараторыі ваяводскага штаба паліцыі ў Жэшаве аб станоўчым выніку праверкі раней неўстаноўленых адбіткаў пальцаў, знойдзеных на месцы крадзяжу ў 2007 г. Паліцыя па ўзгадненні з пракуратурай аднавіла следства па гэтай справе.
Захаваныя адбіткі пальцаў супалі з адбіткамі пальцаў 48-гадовага жыхара Новага Сонча.
Высветлілася, што падазраваны знаходзіцца за мяжой. Для ўстанаўлення яго месцазнаходжання пачаліся пошукі. Станоўчыя вынікі былі дасягнутыя ў канцы студзеня гэтага года.
«Дзякуючы паліцэйскім базам даных, упартасці паліцэйскіх і шэрагу праведзеных мерапрыемстваў жыхар Новага Сонча быў абвінавачаны ў крадзяжы амаль праз 17 гадоў», – адзначыў афіцэр.
ав