Дадзеныя лепшыя, чым чакаў рынак. У параўнанні са студзенем цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі на 0,3%.
Паводле апошніх даных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, выніковая інфляцыя ў студзені склала 3,7%, раней паведамлялася, што яна была 3,9%.
Сённяшнія дадзеныя азначаюць, што інфляцыя знаходзіцца ў дыяпазоне магчымых адхіленняў ад мэты Нацыянальнага банка Польшчы па інфляцыі, якая складае 2,5% плюс/мінус 1 працэнтны пункт. Гэта самая нізкая інфляцыя з сакавіка 2021 года.
Апошнія звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць, што за год больш за ўсё кошты выраслі ў сферы адукацыі – на 9,2%, рэстаранаў і гасцініц – на 8,9%. Прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі на 2,7% у параўнанні з мінулым годам. За год найбольш падаражэў чай – на 13,1%.
Аднак эканамісты асцерагаюцца, што хутка інфляцыя можа вырасці. У канцы сакавіка ўрад адмяняе нулявы ПДВ на прадукты харчавання – стаўка вырасце да 5%, што можа павялічыць інфляцыю.
ав