«Паглядзіце на Адэсу, містар Майк Джонсан. Якія яшчэ аргументы вам патрэбныя, каб прыняць рашэнне?» – напісаў прэмʼер-міністр Дональд Туск на платформе X.
Гэта рэакцыя на адсутнасць рашэння Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэсу аб тым, што рабіць з шматмільярднай дапамогай, якую шукае Украіна для вядзення вайны супраць Расіі. Спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан абвясціў, што рэспубліканцы працуюць над законапраектам аб падтрымцы Украіны.
Пасля абстрэлу расінамі Адэсы ў пятніцу загінуў 21 чалавек. Расіяне атакавалі горад ракетамі «Іскандэр», якія трапілі ў цывільныя будынкі. Больш за 70 чалавек атрымалі раненні. Стан некаторых цяжкі. Улады Адэсы паведамілі, што гэта самы масавы абстрэл гораду паводле колькасці ахвяраў з пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі. Сёння ў Адэсе абʼяўлена жалоба.
Спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан паведаміў сенатарам-рэспубліканцам, што Палата прадстаўнікоў неўзабаве ўнясе ў Сенат ЗША законапраект аб дапамозе Украіне. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, новы пакет будзе трансфармаваны ў крэдытную праграму.
Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам сказаў, што «Украіне тэрмінова патрэбныя боепрыпасы, і калі яна іх не атрымае, адказнасць будзе несці асабіста спікер Майк Джонсан».
IAR/вх