Беларуская Служба

Колькасць зробленых у аптэках прышчэпак супраць грыпу значна знізілася

17.03.2024 09:59
З дзвюх тысяч аптэк, якія раней рабілі прышчэпкі супраць грыпу, засталося толькі 600.
Здымак мае ілюстрацыйны характарwhitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць вакцынацыі супраць грыпу ў польскіх аптэках знізілася са 127 тысяч у папярэднім сезоне да 36 тысяч у бягучым інфекцыйным сезоне.

З дзвюх тысяч аптэк, якія раней рабілі прышчэпкі супраць грыпу, засталося толькі 600. У Польшчы прыкладна 11 тысяч аптэк.

Віцэ-прэзідэнт Вярхоўнай фармацэўтычнай рады Мікалай Канстанты (Mikołaj Konstanty) сказаў, што на такое рэзкае зніжэнне колькасці прышчэпак фармацэўтамі паўплывала некалькі фактараў. «Спачатку ў аптэках не было кампенсаваных вакцын, потым мы чакалі ўкаранення такой паслугі, потым была праблема з электроннай рэгістрацыяй, і, нарэшце, аптэкі праходзілі працяглую валідацыю, і ў выніку мы маем такі эфект», – падкрэсліў прадстаўнік фармацэўтаў Польшчы.

Рада заклікае распрацаваць дакладныя правілы правядзення прышчэпак у аптэках на наступны інфекцыйны сезон.
Паводле наяўных звестак, у бягучым інфекцыйным сезоне супраць грыпу было прышчэплена 5,5% насельніцтва Польшчы.

IAR/нг