Дабрачынная арганізацыя каталіцкага касцёла «Карытас» запрашае сёння ў Варшаве на велікодны сняданак. «Ежа прыгатаваная на сто чалавек", — кажа кіраўнічка сталовай для бяздомных Ізабэла Хома:
- Запрашаецца кожны, каму патрэбная падтрымка. Звычайна найбольш прыходзяць бяздомныя, таксама многа пенсіянераў і сем'і з малымі дзецьмі. Кожны можа прыйсці.
Дырэктар «Карытас» Варшаўска-пражскай дыяцэзіі ксёндз Каміль Хойнацкі кажа, што велікодная сустрэча — гэта таксама радасць ад дапамогі і падтрымкі іншых.
- Спатканне з людзьмі ў патрэбе, з бяздомнымі, якія шмат у жыцці перанеслі, навучае пакоры. Сэнс дапамогі заключаецца не толькі ў раздачы матэрыяльных рэчаў, а найперш у суправаджэнні другога чалавека.
Велікодны сняданак для бедных і беспрытульных пачнецца а дзясятай гадзіне ў сталовай Варшаўска-пражскай дыяцэзіі на вуліцы Grochowska 111/113 у Варшаве.
яс/IAR