Беларуская Служба

У Польшчы адрамантавалі чарговы танк украінскай арміі

30.03.2024 17:03
Адмысловы сервісны цэнтр на глівіцкай кампаніі Bumar-Łabędy быў запушчаны ў ліпені мінулага года. 
Leopard 2A4
Leopard 2A4MON/twitter
Рамонт чарговага танка для ўкраінцаў зрабіла кампанія Bumar-Łabędy, паведаміла старшыня прадпрыемства Эдыта Шыманьска.
- Чарговы адрамантаваны танк Леапард, якім карыстаюцца УСУ, мы перадалі ўласніку. Гэта ўжо чацвёрты танк, які адрамантаваў наш сервіс для ўкраінскай арміі.
Адмысловы сервісны цэнтр на глівіцкай кампаніі Bumar-Łabędy быў запушчаны ў ліпені мінулага года. Тады на завод даставілі два танкі Leopard 2A4, якія выкарыстоўваліся ўкраінцамі. Спецыялісты сервісна-рамонтнага цэнтра на працягу двух месяцаў аднавілі пашкоджаныя на фронце машыны да поўнай баяздольнасці, і два «леапарды» вярнуліся ва Украіну ў канцы верасня мінулага года.
яс/IAR