Прэзентацыя жывапісу вядомай і прызнанай украінскай народнай мастачкі адбываецца ў Польшчы ўпершыню.
«Гэта вынік супрацоўніцтва нашага музея з Нацыянальным музеем імя Шаптыцкага ў Львове», — сказаў куратар Шымон Маліборскі.
«На выставе 89 аб'ектаў, гуашы позняга перыяду творчасці Марыі Прымачэнка, мастачкі, якая на працягу шасці дзесяцігоддзяў працавала ў вельмі паслядоўным стылі. Гэтай выставай мы спрабуем не толькі наблізіць яе да жыцця, але і паразважаць пра тое, як пісаць гісторыю ўкраінскага мастацтва», — патлумачыў куратар.
Як падкрэсьліла Міраслава Керык з Украінскага дому, які зьяўляецца суарганізатарам выставы, гэта выдатны момант для палякаў пазнаёміцца з фантастычнай творчасьцю Марыі Прымачэнка.
Мастачка перажыла ўсе магчымыя трагедыі ХХ стагоддзя: Першую сусветную вайну, вялікі голад, другую вайну, падчас якой загінуў яе муж, аварыю на Чарнобыльскай электрастанцыі, русіфікацыю і прыгнёт украінскай культуры Савецкім Саюзам. Аднак яна ўсё роўна стварала фантастычныя карціны, якія для Міраславы Керык з’яўляюцца натхненнем змагацца, выстаяць і перамагаць.
Адкрыццё выставы «Тыгр у садзе. Мастацтва Марыі Прымачэнка» ў Музеі сучаснага мастацтва над Віслай у пятніцу, 5 красавіка, а 18-й гадзіне. Выстава будзе працаваць да 30 чэрвеня.
Адрас музея: Muzeum nad Wisłą
Wybrzeże Kościuszkowskie 22 (Skwer Kpt. S. Skibniewskiego "Cubryny"), Warszawa
IAR/вх