Беларуская Служба

Сховішчы доўгія гады былі занядбаныя, канстатуе кіраўнік Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы

03.04.2024 16:48
Jak powinien wyglądać schron?
Jak powinien wyglądać schron?Dmytro Falkowskyi/shutterstock

«Сховішчы — гэта месцы, якія доўгія гады былі занядбаныя», — сказаў галоўны камандзір Дзяржаўнай пажарнай службы брыгадзір Марыюш Фельтыноўскі (Mariusz Feltynowski).

Ён спаслаўся на звесткі, якія сведчаць пра недахоп месцаў для ўкрыцця.

— Ёсць амаль 9 тысяч сховішчаў у гарадах, якія маглі б змясціць амаль мільён чалавек. Гэтыя месцы шмат гадоў заставалася без увагі, але мы распачалі інвентарызацыю. Трэба развіваць надалей дадатак «Сховішчы». Мы вельмі разлічваем на Закон аб ахове і грамадзянскай абароне, - сказаў Дзяржаўнай пажарнай службы брыгадзір Марыюш Фельтыноўскі.

Праект Закона аб грамадзянскай абароне і ахове павінен быць гатовы і перададзены ў Сейм да летніх канікул. Летась дзякуючы дадатку «Сховішчы» пажарная служба праверыла ў Польшчы амаль 250 тысяч будаўнічых канструкцый, якія могуць быць выкарыстаны для прытулку людзей у надзвычайных сітуацыях. Іх класіфікавалі як ахоўныя збудаванні, гэта значыць сховішчы і ўкрыцці, месцы часовага ўкрыцця. У асноўным размова ішла пра месцы, якія дапамогуць у выпадку анамалій надвор'я.

IAR/вх