Беларуская Служба

19% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія зарэгістраваліся ў мінулым годзе ў Польшчы, - грамадзяне Беларусі

10.04.2024 11:25
Агулам летась ІП у Польшчы адкрылі 7 тыс. 663 беларусы.
.
.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

19% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія зарэгістравалі гаспадарчую дзейнасць у мінулым годзе ў Польшчы, з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Агулам летась ІП у Польшчы адкрылі 7 тыс. 663 беларусы, паведамляе Польскі эканамічны інстытут.

Калі гаварыць пра сферу прадпрымальніцкай дзейнасці, то 61% беларускіх ІП працуюць ў галіне інфарматыкі і сувязі. Большасць з іх - у ІТ-сектары.

12% зарэгістраваных летась ІП працуе ў навуковай або тэхнічнай дзейнасці”, а 6% - у будаўнічай галіне.

вс