Пра актывізацыю пратэсту паведаміў Марыюш Баровяк (Mariusz Borowiak) з Саюзу фермераў «Orka».
«Мы будзем браць толькі ваду, ежу прымаць не будзем», – сказаў ён.
Пратэстоўцы запэўніваюць, што чакаюць толькі 10-15-хвіліннай размовы з кіраўніком ураду.
Фермеры патрабуюць ад Польшчы выйсці з Green Deal ЕС і закрыць мяжу для ўкраінскіх прадуктаў сельскай гаспадаркі. Пасля пачатку акцыі пратэсту з фермерамі сустракаўся спікер Сейма Шымон Галоўня.
IAR/вх