Беларуская Служба

Польскі ўрад стварае камісію, якая будзе расследаваць уплыў расійскіх спецслужбаў у Польшчы

21.05.2024 16:05
Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што выдаў распараджэнне аб стварэнні камісіі, якая будзе расследаваць уплыў Расіі і Беларусі ў Польшчы.
-                 2004-2024 .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск выдаў распараджэнне аб стварэнні камісіі па расследаванні расійскіх і беларускіх уплыву ў Польшчы ў 2004-2024 гадах.PAP/Piotr Nowak

Падчас прэсавай канферэнцыі пасля пасяджэння ўраду прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што камісію ўзначаліць кіраўнік вайсковай контрразведкі брыгадны генерал Яраслаў Стружык.

- Вы яго добра ведаеце. Гэта дыпламат, высокапастаўлены афіцэр, віцэ-кіраўнік разведкі НАТА, а таксама навуковец, які займаецца пытаннямі бяспекі. Гэта вельмі кампетэнтны чалавек, ён будзе кіраваць камісіяй.

Дональд Туск на брыфігну заявіў, што камісія выключыць з польскага грамадскага жыцця спекуляцыі, датычныя сувязі палітыкаў з расійскімі службамі.

Урадавая камісія будзе складацца з 9-13 чалавек. Іх будуць прызначаць міністры, у тым ліку кіраўнікі Міністэрства дзяржаўнай маёмасці, нацыянальнай абароны і замежных спраў.

Чакаецца, што першы даклад камісіі будзе гатовы летам.

ПР/юл

Экспертнае меркаванне: У Польшчы доўгі час ігнараваліся расійскія ўплывы

16.05.2024 17:15
У Польшчы гучна абмяркоўваецца тэма расійскіх і беларускіх уплываў у грамадска-палітычным жыцці краіны.

Эксперт: Рэжым Лукашэнкі пайшоў на субпадрад да Крамля па інфармацыйным уздзеянні на Польшчу

20.05.2024 16:02
Польскія даследчыкі звярталі ўвагу на тое, што адзіным суседам, з якім у палякаў у гісторыі не было канфліктаў, - была Беларусь. Гэта можа змяніцца высілкамі дыктатара Лукашэнкі.

Польскія палітыкі спрачаюцца наконт аб'ектыўнасці камісіі па расследаванні расійскіх уплываў

21.05.2024 13:39
Камісія патрэбная, бо беларускія агенты дайшлі аж да міністра юстыцыі, кажуць палітыкі з урадавай кааліцыі.