Міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі заявіў у аўторак, што паляк, які бяспраўна асуджаны ў Конга, цяпер знаходзіцца ў бясьпецы ў Еўропе. «Для вашага вызвалення разам працавала ўся польская дзяржава», – сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі ў тэлефоннай размове з вызваленым палякам.
«Затрыманы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і незаконна асуджаны паляк Марыюш Маеўскі цяпер у бяспецы ў Еўропе. Сёння раніцай мы нарэшце змаглі пагаварыць», – напісаў Сікорскі на платформе X.
Да свайго запісу ён прыклаў кароткі запіс тэлефоннай размовы. «Я вельмі рады, што магу з вамі пагаварыць, вітаю вас з вяртаннем у Еўропу, вы шмат перажылі. Я хачу, каб вы ведалі, што ўся польская дзяржава працавала разам, каб вызваліць вас, таму я вельмі рады, што акцыя ўдалася», – сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.
Намеснік міністра замежных спраў Анджэй Шэйн паведаміў агенцтву PAP, што акцыя па вызваленні польскага грамадзяніна праводзілася ў супрацоўніцтве з МЗС і прэзідэнтам Анджэем Дудам.
У Конга грамадзяніна Польшчы абвінавацілі ў шпіянажы. Шпіянажам палічылі здымкі ў недазволеных месцах, аб чым паляк не ведаў.
У мінулы чацвер ён быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Як неафіцыйна стала вядома PAP, у аўторак паляк вылецеў у Брусель, дзе знаходзіцца ў польскім консульстве.
ав