Беларуская Служба

Польшча ўводзіць новыя правілы адносна паездак расійскіх дыпламатаў

30.05.2024 17:21
Расія адказвае.
   .
Амбасада Расіі ў Варшаве.Фота: Irina Borsuchenko/ Shutterstock

Міністэрства замежных справаў Расіі ў чацвер заявіла, што «прыме захады» супраць амбасады Польшчы ў Маскве і генеральных консульстваў у Іркуцку, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу ў адказ на ноту адносна правілаў перамяшчэння расійскіх дыпламатаў на польскай тэрыторыі.

«Расія прыме меры ў адказ у дачыненні да амбасады Польшчы ў Маскве і генеральных консульстваў у Іркуцку, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу», – заявіла прэс-сакратар расійскага ведамства Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, 28 мая амбасада Расіі ў Варшаве атрымала ноту аб тым, што з 1 чэрвеня расійскі бок павінен загадзя інфармаваць МЗС Польшчы аб планах выезду супрацоўнікаў расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжу ваяводстваў, у якіх знаходзяцца гэтыя дыппрадстаўніцтвы. Гэта патрабаванне не распаўсюджваецца на амбасадара, генеральных консулаў і кіраўніка консульскага аддзелу пасольства.

Захарава паведаміла, што ў дакуменце гаворыцца пра ранейшае інфармаванне прозвішчаў людзей, якія выязджаюць, даты, мэты і маршруту іх паездкі, а таксама звестак аб транспартных сродках. Патрабаванне распаўсюджваецца на супрацоўнікаў амбасады Расіі ў Варшаве і генеральных консульстваў у Гданьску, Кракаве і Познані.

PAP/нг