Беларуская Служба

Сёння пачынаецца 61-ы Фестываль польскай песні ў Аполі

31.05.2024 11:50
Фестываль працягнецца да 2 чэрвеня.
61. Krajowy Festiwal Piosenki Polskiej rozpocznie się 31 maja
61. Krajowy Festiwal Piosenki Polskiej rozpocznie się 31 majamat. prasowe

У сталіцы польскай песні прагучаць прэм’еры, дэбюты, рок-класіка і польскія хіты ў новых аранжыроўках. Канцэрты пройдуць на сцэне амфітэатру.

У першы дзень фестывалю ў праграме конкурс «Прэм'ера», выступы дэбютантаў з песнямі Часлава Немэна ды юбілейны канцэрт Міхала Баёра.

А падчас фіналу шэраг артыстаў выканаюць знакамітыя кампазіцыі Януша Кандратовіча. Выступіць, у тым ліку, Станіслаў Сойка. А заўтра публіка пачуе хіты зорак польскай рок-музыкі.

У конкурсе «Дэбюты» дзесяць артыстаў выканаюць песні з рэпертуару Часлава Немэна ў сімфанічнай апрацоўцы. Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня смерці мастака і 85 гадоў з дня яго нараджэння.

За званне лепшай прэм’ернай песні года будуць змагацца дзесяць выканаўцаў: Аліцыя Шэмпліньска, Lanberry, Józefina & Skubas, Лукаш Драпала, Пётр Цугоўскі, Zabłocki Osobiście & Czesław Mozil, Моніка Леўчук, Марцін Суйка, Таццяна Акупнік і Ян Гурка. Канцэрт будзе дапоўнены сольным канцэртам Kajah і Анджэя Пясэчнага.

Польскае радыё зʼяўляецца медыйным апекуном фестывалю ў Аполе і ўручыць узнагароду ў катэгорыі «Прэм’еры».

яс/IAR