Пасля нападу мігранта на польскага жаўнера прэмʼер Дональд Туск наведаў аддзел Памежнай службы ў Дубічах Царкоўных на мяжы з Беларуссю, дзе прыняў удзел у нарадзе з кіраўнікамі Мінабароны, МУС, войска і паліцыі.
- Тут мы не маем справы з асобамі, якія шукаюць прытулку. Мы маем справу з арганізаваным, афектыўным і шматузроўневым дзеяннем з мэтай парушэння польскай мяжы і дэстабілізацыі сітуацыі ў дзяржаве. Ніхто з нас больш не сумняваецца, з якім характарам дзеянняў мы сутыкаемся, і што невыпадкова ўзровень агрэсіі на мяжы павялічваецца.
Прэмʼер-міністр таксама запэўніў у поўнай падтрымцы функцыянераў, якія ахоўваюць польскую мяжу.
Нагадваем, учора раніцай у трох розных месцах на мяжы з Беларуссю, мігранты паранілі нажамі і разбітай бутэлькай польскага жаўнера і функцыянераў Памежнай службы. Жыццю пацярпелых не пагражае небяспека.
Вайсковец быў паранены падчас спробы гвалтоўна перасячэння мяжы групай з каля 50 замежнікаў, што адбылося ў аўторак раніцай каля Дубічаў Царкоўных.
IAR/аз