Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адкрыў чарговую Прэзідэнцкую стажыроўку. 20 студэнтаў з ЗША правядуць тыдзень у Польшчы, знаёмячыся з краінай і яе патэнцыялам. Асноўная мэта праекту – даць магчымасць студэнтам з-за мяжы пазнаёміцца з сучаснай Польшчай і яе дасягненнямі.
Маладыя людзі наведаюць, у прыватнасці, Варшаву, Люблін і Жэшаў, пазнаёмяцца з польскай гісторыяй, традыцыяй і культурай. Палова ўдзельнікаў стажыроўкі – моладзь польскага паходжання.
Выступаючы перад маладымі людзьмі, прэзідэнт зазначыў, што студэнцкая праграма – гэта дасканалая магчымасць убачыць, як змянілася Польшча цягам 35-і гадоў.
- Вы зможаце ўбачыць, як сёння выглядае Польшча праз гэтыя 35 гадоў, як яна развілася, бо вы наведайце і Падкарпацкае ваяводства, і Люблінскае, гэта значыць усходнюю частку Польшчы. А таксама раён гораду Варка і рэгіёну, які непасрэдна мяжуе з Украінай – тэрыторыяй, дзе сёння ідзе вайна.
Праграма прэзідэнцкіх стажыровак упершыню адбылася ў 2017 годзе. У чатырох выпусках праграмы прынялі ўдзел 80 амерыканскіх студэнтаў, у асноўным з эканамічных і тэхнічных ВНУ.
вс