Беларуская Служба

На Нацыянальным стадыёне ў Варшаве праходзіць 27-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік»

15.06.2024 13:04
Навуковы пікнік – гэта найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства па папулярызацыі навукі пад адкрытым небам.
Аўдыё
  • Беларуская рэдакцыя далучылася да Навуковага пікніка
15        27-
15 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбудзецца 27-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» PR SA

Амаль 120 экспанентаў з Польшчы і з-за мяжы, у тым ліку навуковыя ўстановы, універсітэты, даследчыя інстытуты, музеі і навуковыя колы прымаюць удзел у 27-м Навуковым пікніку Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Навуковы пікнік – гэта найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства па папулярызацыі навукі пад адкрытым небам, у якім актыўны ўдзел прыме таксама Праграма замежнага вяшчання, у тым ліку і Беларуская служба. Тэму працягвае Алена Вялічка:

- Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» – гэта велізарнае намётавае мястэчка, дзе навуковыя навінкі і цікавінкі прадстаўляюць шматлікія навуковыя ўстановы, студэнцкія гурткі і ўніверсітэты. Гэта, напрыклад акуляры для чытання лежачы ці абутак для выяўлення металу. Цяжка ўявіць, а гэта праўда. Дарэчы, лозунг сёлетняга пікніка: «Не паверыце!». Нашая рэдакцыя далучылася да пікніка і дала ўдзельнікам выклік – кожны жадаючы мог стаць журналістам Беларускай рэдакцыі. Усе наведвальнікі нашага намёту выдатна справіліся з задачай – чытаць на мікрафон тэкст па-беларуску. Паверце, жадаючых было сапраўды шмат.

ав

Беларуская служба Польскага радыё: 15 чэрвеня чакаем Вас на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве!

14.06.2024 12:29
«У нас будзе ўсё ад фальклору і космасу, ажно да штучнага інтэлекта», – на стэнд Праграмы замежжага вяшчання запрашае дырэктарка Наталля Брыжка-Запур.