Каталіцкі касцёл у Польшчы мае новага благаслаўлёнага. У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках благаслаўлёным быў абвешчаны ксёндз Міхал Рапач(Michał Rapacz), забіты ў 1946 годзе. Касцёл узнёс яго на алтар, як мучаніка камунізму. Святар быў застрэлены членамі камуністычнай міліцыі ў Плоках у Малапольшчы.
Kсёндз Міхал Рапач паходзіў з Тэнчына(Tenczyna) ў Малапольшчы. Ён быў адданым святаром: дапамагаў людзям і карыстаўся даверам жыхароў парафіі. Падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з Арміяй Краёвай, а пасля вайны дапамагаў падпольшчыкам, якія пераследаваліся органамі бяспекі. Ён адкрыта патрабаваў месца Касцёлу ў грамадскім жыцці краіны.
У ноч з 11 на 12 траўня 1946 года група з каля 20 камуністаў уварвалася ў яго плябанію, зачытала ксяндзу Рапачу смяротны прысуд, а потым вывезла яго ў лес. Там яго расстралялі.
IAR/аз