Беларуская Служба

ЛГБТ-супольнасі незадаволеныя адсутнасцю зменаў у заканадаўстве

15.06.2024 15:02
Па цэнтральных вуліцах Варшавы праходзіць Парад роўнасці.
      .
Па цэнтральных вуліцах Варшавы праходзіць Парад роўнасці.PAP/Paweł Supernak

«Настаў час роўнасці!» – пад такім лозунгам па вуліцах Варшавы праходзіць Парад роўнасці. ЛГБТ-супольнасці хочуць не толькі паказаць, што яны прысутнічаюць у публічнай прасторы, але і выказаць незадаволенасць адсутнасцю зменаў у заканадаўстве адносна сексуальных меншасцяў.

Адзін з суарганізатараў сёлетняга Параду роўнасці Рафал Дэмбэ(Rafał Dembe)сказаў, што пасля васьмі гадоў улады правых сілаў у краіне чаканні сталі большымі:

- Наратыў памяняўся станоўча, але нашыя правы – не. Таму і лозунг: «Настаў час роўнасці!».

Сярод удзельнікаў Параду роўнасці таксама палітыкі левых і ліберальных груповак. У месцы пачатку шэсця адбылася прэс-канферэнцыя дэпутатаў левых сілаў. Яны заявілі, што хочуць, каб у чэрвені быў падрыхтаваны ўрадавы законапраект аб партнёрскіх саюзах. На наступным тыдні пачнуцца перамовы на гэтую тэму з дэпутатамі ад Польскай сялянскай партыі, якія не падтрымалі гэтых рашэнняў.

аз