Беларуская Служба

Жыхары польскіх гарадоў прадэманструюць прывязанасць да традыцыйных каштоўнасцяў

16.06.2024 08:29
Сёння адбудзецца Марш за жыццё і сям’ю.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Facebook/Narodowy Marsz Życia

19-ты Марш за жыццё і сям'ю пройдзе па вуліцах Варшавы і іншых гарадоў і вёсак пад лозунгам «З’яднаныя дзеля жыцця, сямʼі, Радзімы». Гэта сумесная ініцыятыва Цэнтра «Жыццё і сям’я» і Інстытута Ordo Iuris.

Марш пачнецца ў в 12:30 ад плошчы Трох крыжоў, пройдзе міма Сейма і Канцылярыі прэмʼер-міністра. Скончыцца прыкладна а 14:00 у палацы Бельведэр (прэзідэнцкім). Перад мерапрыемствам адбудзецца набажэнства ў касцёле святога Аляксандра.

Па словах дырэктара Цэнтра жыцця і сям’і Марціна Перлоўскага, ініцыятыва з’яўляецца адказам на сучасныя пагрозы жыццю, сям’і і хрысціянскім каштоўнасцям у Польшчы.

- Давайце пакажам моц семʼяў. Запрашаем семʼі з дзецьмі, запрашаем бабуль і дзядуляў, усіх тых, хто хоча паказаць, што сямʼя для іх – самае важнае, што жыццё пачынаецца з моманту зачацця і што яны сваёй прысутнасцю, стаўленнем хочуць адстойваць гэтыя найважнейшыя каштоўнасці.

Удзельнікаў маршу будзе суправаджаць звон «Голас ненароджаных», закліканы абудзіць сумленне палітыкаў і той часткі грамадства, якая дагэтуль была абыякавая да лёсу ненароджаных дзяцей. Кожны будзе мець магчымасць пабіць у звон і такім чынам нагадаць кожнаму пра неад’емнае права на жыццё кожнага чалавека ад зачацця да натуральнай смерці.

Падчас маршу будзе праводзіцца збор сродкаў на дзейнасць Дома адзінокіх маці пад Варшавай. Там могуць знайсці прытулак цяжарныя жанчыны і маці з малымі дзецьмі.

Мерапрыемства праходзіць пад патранажам Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.

IAR/нг