Здаровы лад жыцця, грамадзянская адукацыя і псіхалагічнае здароўе навучэнцаў – гэта прыярытэты Міністэрства народнай адукацыі ў Польшчы на наступны навучальны год.
Штогод Міністэрства адукацыі агучвае напрамкі дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі. Важнейшыя задачы і асноўныя тэмы, якія трэба будзе вырашыць у 2024/25 навучальным годзе, прадставіла намеснік міністра адукацыі Катажына Любнаўэр. Яна запэўніла, што галоўнае – гэта вучань і яго псіхалагічнае здароўе.
З верасня пачнуцца абавязковыя заняткі па аказанні першай дапамогі ў 1-3 класах. Яшчэ адна важная задача – гэта работа з дзецьмі з высокім узроўнем спецыяльных адукацыйных патрэб. Чарговая задача Мінадукацыі – гэта навучанне эмпатыі.
У кірунках адукацыйнай палітыкі польскага ўраду на наступны год таксама – падтрымка лічбавых навыкаў вучняў, кібербяспека, аналітычнае мысленне, акцэнт на натуральных і дакладных навуках, а таксама падтрымка прафесійных навыкаў.
яс/IAR