«Законапраект, які спрашчае правілы прымянення зброі арміяй і афіцэрамі, дазволіць больш эфектыўна абараняць нашу мяжу і ўсю краіну ад актаў агрэсіі», – заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск падчас урачыстасцяў, прымеркаваных да 100-годдзя Дзяржаховы.
«У крытычнай сітуацыі, пры самаабароне, пры абароне краіны і мяжы ваеннаслужачыя, салдаты і афіцэры змогуць выкарыстоўваць зброю. Гэтага чакалі тыя, хто кожны дзень рызыкуе сваім жыццём і здароўем дзеля бяспекі нашых межаў і краіны»
Законапраект прадугледжвае змяненне палажэнняў аб парадку прымянення зброі салдатамі і службовымі асобамі іншых спецслужбаў, якія праходзяць службу на мяжы з Беларуссю. Гаворка ідзе пра больш простыя правілы выкарыстання зброі ў сітуацыях прамой пагрозы з боку, напрыклад, агрэсіўных груп мігрантаў, якія апошнія тыдні кожны дзень спрабуюць фарсіраваць мяжу.
Новыя правілы маюць на мэце зрабіць больш гнуткімі правілы прымянення зброі арміяй, паліцыяй і памежнай аховай у выпадку пагрозы ў мірны час.
Змены будуць уключаць адпаведныя палажэнні ў Закон аб абароне Айчыны і Крымінальны кодэкс. Гэта артыкул 25 і апісаныя ў ім палажэнні, якія дазваляюць прымяняць зброю. Урад хоча пашырыць гэты артыкул і дадаць палажэнне аб крайняй неабходнасці.
яс