Сёння ў Любліне пачынаецца 17-ы фестываль «Іншыя гукі» (поль. Inne Brzmienia) – гэта чатыры дні канцэртаў, выставаў, кінапаказаў, літаратурных сустрэч і майстар-класаў. Фестываль ужо 11 раз праходзіць у рамках буйнога праекта «Усход культуры».
Гэта сапраўднае свята для аматараў альтэрнатыўнай музыкі практычна ўсіх жанраў, напрамкаў і стыляў, кажа праграмны дырэктар фестывалю Агнешка Вайцяхоўска(Agnieszka Wojciechowska):
- Сёлетні фестываль, гэта, перш за ўсё, прэзентацыя легендарнай англійскай студыі гуказапісу On-U Sound,, гэта Адрыян Шэрвуд, які спецыялізуецца на даб-музыцы, украінскі фартэпіяна-віртуоз Любамір Мельнік. Будзе таксама джаз, у прыватнасці RuinsZu, то бок італьянска-японскі праект.
Як кожны год, акрамя музыкі, люблінская публіка можа пазнаёміцца з каштоўнай літаратурай, кіно, прапановамі ў галіне выяўленчага мастацтва і фатаграфіі, або прыняць удзел у майстэрнях для ўсёй сямʼі.
Фестываль «Усход культуры» – гэта праект, які рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам культуры сумесна з уладамі Любліна, Жэшава і Беластока ў рамках культурнага супрацоўніцтва паміж гарадамі Усходняй Польшчы і краінамі «Усходняга партнёрства».
Фестываль «Усход культуры» распачаўся ў мінулыя выходныя ў Жэшаве, ад сёння да нядзелі ён будзе праходзіць у Любліне, а напрыканцы вакацыяў завершыцца ў Беластоку. У кожным з трох гарадоў былі запланаваныя дэбаты пад лозунгам «Традыцыя». Уваход на мерапрыемствы фестывалю свабодны.
IAR/аз
share"></iframe>