У Варшаве пачынаецца 31-ы Фестываль вулічнага мастацтва. Сёлета можна будзе ўбачыць спектаклі, пастаўленыя артыстамі з Польшчы, Украіны і Паўднёвай Карэі.
«Сёлета яркім момантам фестывалю стане тэатр «Вялікая маска» з Паўднёвай Карэі, карані якога сягаюць карэйскай народнай культуры 600-гадовай даўніны», – сказаў Дарыюш Ярасінскі, мастацкі кіраўнік фестывалю вулічнага мастацтва.
Са Львова на фестываль прыедзе тэатр «Вуаля» са спектаклем «Колеры цырка». Артысты створаць атмасферу тэатральнага свята ў цыркавым стылі. Тэатр «Fuzja» прывязе з Познані спектакль «Няпрошаныя», які змяшчае ўніверсальныя гісторыі, якія сфармавалі наш сённяшні свет, і гісторыі пра тое, што адбываецца тут і цяпер, перад нашымі вачыма – у нашых дамах і на польскіх межах. Тэатр «Na Walizkach» з Уроцлава ў спектаклі «Ristorante» прадставіць поўную сюрпрызаў кухню. Гэта толькі некаторыя ўдзельнікі вулічнага свята.
Тэатральныя прадстаўленні пройдуць на плошчы Новага Горада ў цэнтры Варшавы, у Цэнтры культуры «Альтэрнатыва» у раёне Урсынаў і ў Доме культуры ў Пясэчне пад Варшавай. Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны.
IAR/нг