Беларуская Служба

Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым для палякаў, якія едуць у Кітай на тэрмін да 15 дзён

01.07.2024 15:02
Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца толькі на ўладальнікаў звычайных пашпартоў, таму, напрыклад, часовыя пашпарты не ўлічваюцца.
.    .
Чамаданы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цяпер палякам будзе прасцей падарожнічаць у Кітай. Грамадзяне Польшчы, якія едуць у Паднябесную максімум на 15 дзён, могуць скарыстацца бязвізавым рэжымам. Дзеля гэтага дастаткова звычайнага пашпарта. Рашэнне аб бязвізавым рэжыме было абвешчана падчас нядаўняга візіту прэзідэнта Анджэя Дуды ў Кітай.

«Для мяне любы бязвізавы рэжым зʼяўляецца знакам свабоды, даверу і добрых адносін паміж краінамі. Ён дапамагае наладжваць міжчалавечыя сувязі, а таксама спрыяе развіццю турызму«, – заявіў прэзідэнт некалькі дзён таму ў Шанхаі. Анджэй Дуда дадаў, што ключавым зʼяўляецца эканамічны аспект бязвізу.

Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца толькі на ўладальнікаў звычайных пашпартоў, таму, напрыклад, часовыя пашпарты не ўлічваюцца. Людзі, якія адпавядаюць згаданым крытэрам, могуць ехаць у Кітай не толькі з Польшчы. У цяперашні час абмежаванняў па колькасці бязвізавых уездаў у Кітай няма.

Пасля прыбыцця ў Кітай у замежнікаў ва ўзросце ад 14 да 70 гадоў бяруць адбіткі пальцаў. Усю падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы.

IAR/аз