«Ежы Штур быў адным з найвыбітнейшых польскіх актораў кіно і тэатру(…) Мы развітваемся з ім з вялікім жалем, але таксама з удзячнасцю за яго велізарны ўклад у польскую культуру» – напісала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны на платформе X.
Акцёр, рэжысёр і сцэнарыст Ежы Штур (Jerzy Stuhr) памёр ва ўзросце 77 гадоў. Пра смерць бацькі паведаміў партал onet.pl са спасылкай на сына акцёра Мацея Штура.
Ежы Штур быў адным з самых рознабаковых польскіх артыстаў, здольных іграць як у драматычным, так і ў камедыйным рэпертуары.
У тым ліку ён згуляў незабыўныя ролі ў фільме «Wodzirej» Фэлікса Фалька (у савецкім пракаце — «Распорядитель бала»), у фільме «Аматар» Кшыштафа Кесьлоўскага або ролю Макса ў фільме «Сэксмісія» (польск.: Seksmisja, у савецкім пракаце — «Новыя амазонкі») Юліюша Махульскага.
У 2012 годзе акцёр абвясціў, што перамог рак гартані, які ў яго выявілі годам раней. Пасля хваробы ён пачаў актыўна дапамагаць іншым анкалагічным хворым і ўдзельнічаць у сацыяльных кампаніях па прафілактыцы раку.
У акцёра былі і іншыя сурʼёзныя праблемы са здароўем – ён перанёс сардэчны прыступ, а таксама інсульт.
IAR/аз