Беларуская Служба

Цэнтральная экзаменацыйная камісія: 84,1% выпускнікоў здалі экзамен на атэстат сталасці

09.07.2024 14:30
Каб здаць экзамен на атэстат сталасці, трэба атрымаць не менш за 30% магчымых балаў па абавязковых прадметах.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета 84,1 працэнта выпускнікоў сярэдніх школаў у Польшчы здалі экзамен на атэстат сталасці, гэтак званую матуру. 10,4 працэнта выпускнікоў, якія не здалі па адным з выбраных прадметаў, маюць права пераздаць у жніўні, паведаміла ў аўторак Цэнтральная экзаменацыйная камісія.

Сёння з раніцы праз дадатак ZIU, выпускнікі сярэдніх школаў могуць праверыць свае вынікі як па паасобных прадметах, так і паасобных заданнях.

Каб здаць экзамен на атэстат сталасці, трэба атрымаць не менш за 30% магчымых балаў па абавязковых прадметах. Такі парог у выпадку факультатыўных прадметаў адсутнічае.

PAP/аз