Беларуская Служба

На польска-беларускай мяжы група агрэсіўна настроенай моладзі напала на вайскоўцаў

16.07.2024 08:40
Агрэсіўна настроеныя людзі плявалі на форму, рабілі абразлівыя жэсты і выкрыквалі нецэнзурныя словы.
.
.Памежная служба/Твітэр

Група прыкладна з 20 чалавек напала на вайскоўцаў, якія служылі на мяжы, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны. Паводле інфармацыі міністэрства, здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю (13-14 ліпеня). У Мінабароны растлумачылі, што агрэсіўна настроеныя людзі плявалі на форму, рабілі абразлівыя жэсты і выкрыквалі нецэнзурныя словы.

Здарэнне адбылося ў мясцовасці Вычулкі Сямятыцкага павета. У вёсцы, якая знаходзіцца недалёка ад польска-беларускай мяжы, пражывае менш за 100 чалавек. На запісах, апублікаваных у інтэрнэце, вынікае, што ў ноч з 13 на 14 ліпеня на прасёлкавай дарозе група маладых дзяўчат і мужчын абражала вайсковы патруль. На аднаго з салдат нібыта плюнулі і аблілі півам. Міністэрства нацыянальнай абароны напісала, што расследаванне па гэтай справе працягваецца і праводзіцца Памежнай службай, жандармерыяй і паліцыяй. На гэты момант дапытана 17 чалавек: жаўнеры і іх начальнік.

Па відэазапісах паліцыянты ўстанаўліваюць маладых людзей, якія паводзілі сябе агрэсіўна ў адносінах да вайскоўцаў.

ав