Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT адкрывае новы маршрут – у адну з найбольш папулярных сярод палякаў краін Еўропы

05.08.2024 14:21
Палёты з Варшаўскага міжнароднага аэрапорту імя Шапена будуць адбывацца першапачаткова сем разоў на тыдзень.
  LOT
Экіпаж авіякампаніі LOTKamil Andrukowicz/lot.com

На пачатку 2025 года нацыянальная польская авіякампанія LOT адкрывае новы маршрут – у сталіцу Партугаліі Лісабон. Першы рэйс запланаваны на 3 лютага. Палёты з Варшаўскага міжнароднага аэрапорту імя Шапена будуць адбывацца першапачаткова пяць разоў на тыдзень, а з 24 лютага – сем, прычым як у зімовым, так і летнім авіяраскладзе.

Маршрут будуць абслугоўваць лайнеры Boeingi 737 MAX 8.

Актуальна з польскай сталіцы ў Лісобон лётаюць самалёты партугальскага нацыянальнага перавозчыка TAP Portugal.

Партугалія і ў прыватнасці Лісабон – адны з папулярных турыстычных напрамкаў сярод палякаў.

вс