Адмысловец таксама падкрэсліў, што Польшча можа дазволіць сабе такое вялікае войска ў дэмаграфічным плане і дадаў, што ключавым аспектам з'яўляецца назапашванне рэзерваў.
- Лічу, што гэта правільны напрамак, дасягнуць якога ў бліжэйшыя гады будзе няпроста. Але калі браць пад увагу актыўны рэзерв, калі браць пад увагу тыя кадравыя рэзервы, якія армія можа мець у сваім распараджэнні сярод грамадзян, якія прайшлі прафесійную ваенную службу або іншыя формы ваеннай службы, то я лічу, што гэта мэта, да якой мы павінны імкнуцца.
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі таксама ацаніў, што Польшча мае дэмаграфічныя магчымасці, каб мець 300-тысячнае войска. «Мы сярэдняя па велічыні краіна ў Цэнтральнай Еўропе з насельніцтвам 38 мільёнаў чалавек, уключаючы тых, хто пражывае на нашай тэрыторыі», — адзначыў эксперт.
Яцэк Севера дадаў, што абароннае планаванне дзяржавы прадугледжвае два аспекты: па-першае, падтрыманне Узброеных Сіл, боегатоўнасці і здольнасці выконваць баявыя задачы, па-другое, функцыянаванне дзяржавы ў арганізацыйным вымярэнні, у тым ліку эканамічным і сацыяльным. Гаворачы аб фінансавых магчымасцях Польшчы, якая павінна была б утрымліваць 300-тысячную армію, Севера падкрэсліў, што гэта прадугледжвае выбар «правільных інструментаў для фарміравання, перш за ўсё, рэзерву». «Такім чынам, мабілізацыйныя магчымасці польскай дзяржавы і ўзброеных сіл, і ў гэтым плане рэзерв і актыўны рэзерв, з'яўляюцца ключавымі аспектамі, таму што адукаваны жаўнер, падрыхтаваны да службы, таксама экіпіраваны, каштуе найменш», — сказаў Севера.
На дадзены момант Польшча мае трэцюю па колькасці армію ў НАТА пасля ЗША (1,3 мільёна салдат) і Турцыі (481 000 салдат). Агулам арміі 32 хаўруснікаў НАТО налічваюць 3 418 000 салдат.
PAP/юл