Беларуская Служба

Польскае МЗС абвастрае сістэму выдачы студэнцкіх віз

14.08.2024 09:01
Ведамства занепакоіла, між іншым, доля замежных студэнтаў, якія адмаўляюцца ад вучобы пасля заканчэння першага курсу.
Візакрыніца: gov.pl

Міністэрства замежных спраў робіць больш жорсткай сістэму выдачы студэнцкіх віз. Ведамства выдала рэкамендацыі для ўсіх консулаў, звязаныя з праверкай адукацыі замежнікаў, якія падаюць дакументы на паступленне ў польскія ВНУ.

Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра абавязак прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць здачу экзамену на атэстат сталасці.

Віцэ-міністр Генрыка Масціцка-Дэндыс(Henryka Mościcka-Dendys) паясніла, што ўрад не ўвёў ніякіх новых пастановаў, але хоча, каб выконваўся закон, які ўжо дзейнічае:

- Атэстат сталасці – гэта дакумент, які дае права вучыцца ў ВНУ. Між тым, цягам апошніх гадоў было шмат выпадкаў, калі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы паступалі асобы, у якіх атэстатаў не было.

Высветлілася, што ў апошнія гады некаторыя ВНУ не праводзілі такой праверкі, асабліва ў дачыненні да кандыдатаў з краін Афрыкі і часткі Азіі, а нават прымалі іх на вучобу без неабходных дакументаў:

- Выкарыстоўваўся прынцып «умоўнага паступлення» ў ВНУ. Нас таксама занепакоіла тэндэнцыя, бачная сярод замежных студэнтаў, адмаўляцца ад вучоны пасля заканчэння першага курса.

Паводле дадзеных, вучобы не працягваюць больш за 40 працэнтаў замежных студэнтаў. У выпадку польскіх студэнтаў – гэта больш за 20 працэнтаў.



Паводле вынікаў праверкі, частка замежныя студэнты насамрэч выкарыстоўваюць студэнцкія візы для працы ці эміграцыі ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны, і гэта насуперак заяўленым мэтам прыезду ў Польшчу. У сваю чаргу, частка ВНУ ставілася да набору замежнікаў, як да дадатковай крыніцы даходаў, таму яны не былі зацікаўленыя ў праверцы, прадастаўленых імі дакументаў.

Зараз Міністэрства замежных спраў працуе над унясеннем змяненняў у некалькі законаў, якія маюць намер зрабіць больш жорсткай усю візавую сістэму. Адна з прапановаў - спрасціць выключэнне ВНУ, якая не правярае дакументаў кандыдатаў, са спісу ўстановаў, якія могуць прымаць замежнікаў на вучобу.

IAR/аз

Візавы скандал б’е па польскіх ВНУ

12.08.2024 11:30
Польскія ўлады ставяць перад замежнымі студэнтамі новыя, паводле некаторых, невыканальныя ўмовы.